Як афіцыйныя СМІ (ня) ўбачылі цырымонію ў Вільні

Вільня, 22 лістапада. Фота Свабоды

На ніводзін фотаздымак агенцтва БелТА з перапахаваньня паўстанцаў у Вільні не патрапілі бел-чырвона-белыя сьцягі, якія пераважалі сёньня на цырымоніі.

На гэта зьвярнулі ўвагу карыстальнікі сацсетак, іранізуючы з таленту афіцыёзных фатографаў.

Тое ж самае тычыцца і інфармацыйных сюжэтаў на дзяржаўных тэлеканалах Беларусь 1 і АНТ. У іх гледачы пабачылі толькі буйныя пляны, на якія не патрапіў ніводзін бел-чырона-белы сьцяг.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як дзяржаўныя СМІ асьвятляюць цырымонію пахаваньня паўстанцаў Каліноўскага ў Вільні. ФОТА

На фота, зробленых фатографамі незалежных мэдыя і ўдзельнікамі цырымоніі, бачна, што вуліцы Вільні былі літаральна запоўненыя беларускімі нацыянальнымі сьцягамі.

Больш фота можна паглядзець тут:

Як у Вільні пахавалі паўстанцаў Каліноўскага. Толькі фота

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Годны фінал 150-гадовай трагедыі. Як у Вільні разьвіталіся з Каліноўскім і яго паплечнікамі. ФОТА і ВІДЭА