Адзін з дыпляматаў, высланых зь Нямеччыны пасьля забойства Зэлімхана Хангашвілі, быў намесьнік галоўнага вайсковага аташэ, афіцэр ГРУ Яўгеній Суцкі.
Пра гэта гаворыцца ў сумесным расьсьледаваньні нямецкага часопіса Bild і міжнароднай групы Bellingcat. Імя другога высланага расейскага дыплямата пакуль не паведамлялася.
Пра тое, што абодва расейцы могуць працаваць на ГРУ, раней пісалі Süddeutsche Zeitung і Der Spiegel. Спэцслужбы ФРГ вялі назіраньне за Суцкім з 2019 году. Паводле аўтараў расьсьледаваньня, ён мог вэрбаваць нямецкіх палітыкаў для прасоўваньня інтарэсаў расейскага газаправоду «Паўночны паток — 2». Палітычны рэдактар Bild Юльян Рэпке апублікаваў фатаграфіі Суцкага.
Evgeny Sutskiy served more than two yeas as the "deputy defense attaché" at @RusBotschaft.During his last months in Berlin he tried to infiltrate the CDU by meeting and lobbying one of its young politicians three times, who%27s former boss is Joachim Pfeiffer, a Gazprom proponent. pic.twitter.com/DKIvfgis4Z
— Julian Röpcke (@JulianRoepcke) December 16, 2019
На адной зь іх, як сьцьвярджае Рэпке, афіцэр ГРУ вучыць дзяцей дыпляматаў у школе пры расейскай амбасадзе ў Бэрліне. Пры гэтым, як адзначыў журналіст, пасьля высылкі дыпляматаў з сайта амбасады прапала паведамленьне аб маючай адбыцца лекцыі Суцкага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тут апранаюцца, як у Бэрліне». Немец у вышыванцы запісаў рэп пра Беларусь ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея высылае з краіны нямецкіх дыпляматаў