Зяленскі пацьвердзіў абмен вязьнямі з сэпаратыстамі 29 сьнежня

Зяленскі пацьвердзіў, што абмен мае адбыцца заўтра

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі пацьвердзіў, што 29 сьнежня запланяваны абмен утрымліванымі. Пра гэта ён сказаў падчас рабочай паездкі ў Івана-Франкоўскай вобласьці, паведамляе агенцтва «Укрінформ».

«Павінен быць абмен заўтра. Мы чакаем гэтага. Пакуль не завершаная поўная вэрыфікацыя ўсіх людзей», — адзначыў Зяленскі.

Ён назваў гэтае пытаньне самым складаным заданьнем году.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў і сэпаратысты дамовіліся пра абмен палоннымі да канца 2019 году

9 сьнежня ў Парыжы адбыўся саміт у «нармандзкім фармаце» — сустрэча лідэраў Францыі, Нямеччыны, Украіны і Расеі. На сустрэчы бакі дамовіліся, што да канца году Кіеў і Масква правядуць абмен утрымліванымі асобамі паводле формулы «ўсіх на ўсіх» да 31 сьнежня.