The New York Times паказала відэа ракетнай атакі на ўкраінскі самалёт у Іране

Boeing 737-800

Амэрыканскае выданьне The New York Times паказала відэа ракетнай атакі па ўкраінскім самалёце ў Іране.

«Невялікі выбух адбыўся, калі ракета трапіла ў самалёт, але самалёт не выбухнуў, паказана на відэа. Борт працягваў лётаць некалькі хвілінаў і павярнуўся да аэрапорту, паведамляе The Times».

«Самалёт ляцеў у аэрапорт у агні, перш чым ён выбухнуў і хутка разьбіўся», — пішуць журналісты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэм’ер-міністар Канады Трудо: Украінскі самалёт зьбіла іранская ракета
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амэрыканскія СМІ: украінскі самалёт зьбіты іранскай сыстэмай СПА выпадкова

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп пра катастрофу ўкраінскага самалёта ў Іране: «Адбылося нешта страшнае»



Што вядома пра крушэньне:

Як выглядае месца ў Іране, дзе разьбіўся ўкраінскі авіяляйнэр. ФОТА

  • Самалёт Boeing 737-800 NG (рэйс PS752, рэгістрацыйны нумар UR-PSR) вылецеў каля 6.10 8 студзеня маршрутам Тэгеран — Кіеў, зьнік з радараў празь некалькі хвілінаў пасьля ўзьлёту.
  • Усе на борце загінулі. На борце было 167 пасажыраў, а таксама 9 чальцоў экіпажу. Авіякампанія МАУ апублікавала сьпісы загінулых пасажыраў і чальцоў экіпажу.
  • Сярод загінулых у катастрофе было найбольш грамадзян Ірану (82 чалавекі) і Канады (63 чалавекі), а таксама 11 грамадзян Украіны (2 пасажыры і 9 чальцоў экіпажу), 10 грамадзян Швэцыі, 4 — Аўганістану, 3 — Нямеччыны і 3 — Вялікай Брытаніі, паведаміў міністар замежных спраў Украіны Вадзім Прыстайка.
  • Паводле папярэдніх зьвестак іранскага боку, самалёт разьбіўся з тэхнічных прычынаў, якія прывялі да аварыі рухавіка. МАУ перадавала, што цяпер у Іране вэрсіі тэракту або ракетнай атакі выключаюцца, але пазьней выдаліла гэты сказ з прэс-рэлізу. У інтэрнэце ж распаўсюджваюцца розныя чуткі пра магчымую сувязь катастрофы з канфліктам Ірану і ЗША — ніякіх афіцыйных заяваў пра такую сувязь не было. Расьсьледаваньне маюць правесьці ўлады Ўкраіны і Ірану, кампанія Boeing. МАУ супрацоўнічае з украінскімі ўладамі, каб высьветліць прычыны катастрофы.
  • Самалёт быў выраблены ў 2016 годзе, атрыманы МАУ непасрэдна з заводу Boeing, апошні раз прайшоў плянавае тэхнічнае абслугоўваньне 6 студзеня 2020 году. МАУ заяўляе, што гарантуе спраўнасьць сваіх самалётаў і высокую кваліфікацыю пілётаў.