На сайце пракуратуры Баўгарыі ў сувязі з расьсьледаваньнем справы аб атручэньні бізнэсоўца Эміліяна Гебрэва апублікавалі відэа, на якім невядомы мужчына ходзіць паміж аўтамабілямі на падземнай стаянцы каля будынка збройнай кампаніі EMCO.
BREAKING! Bulgaria%27s prosecutor made available videos of unidentified person walking purposely in the underground garage where Bulgarian entrepreneur Gebrev%27s car was parked on the day he fell into a coma. We previously published that on that day a GRU team of 3 was in town. pic.twitter.com/MZxQCIrQ2I
— Christo Grozev (@christogrozev) January 20, 2020
Відэазапіс быў зроблены 28 красавіка 2015 году, калі Гебрэў быў шпіталізаваны, а пазьней тое ж самае адбылося зь ягоным сынам Хрыстам і дырэктарам вытворчасьці на прадпрыемстве Валянцінам Тахчыевым.
«Прааналізаваўшы запісы камэр бяспекі, можна ўбачыць, што чалавек у масцы рухаецца паміж транспартнымі сродкамі кампаніі. У сувязі з гэтым у лябараторыі ФБР была прызначана відэатэхнічная экспэртыза для выяўленьня асобы, магчымай датычнай да злачынства», — гаворыцца ў паведамленьні пракуратуры.
У ліютым 2019 году расейскае выданьне The Insider і міжнародная дасьледчая група Bellingcat апублікавалі сумеснае расьсьледаваньне. У ім казалася, што трэці ўдзельнік замаху на былога афіцэра ГРУ Сяргея Скрыпаля і ягоную дачку ў брытанскім Солсбэры, якога СМІ называюць Сяргеем Фядотавым, зьвязаны зь іншым атручэньнем рэчывам «Навічок» увесну 2015 году. Гаворка ішла пра атручэньне баўгарскага прадпрымальніка Эмільяна Гебрэва.
The Insider і Bellingcat высьветлілі, што Фядотаў наведваў Баўгарыю ў тыя дні, калі там быў атручаны Гебрэў. Экспэртыза выявіла, што пры замаху выкарыстоўвалася рэчыва клясу «Навічок».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Крымінальнае чытво» ці рэальнасьць —The New York Times пра расейскіх шпіёнаў на ЗахадзеЯк даведаліся сьледчыя, Фядотаў атрымаў сваё агентурнае імя ў 2010 годзе. У той жа самы час свае імёны атрымалі падазраваныя Вялікай Брытаніяй у замаху на Скрыпаля Аляксандар Пятроў і Руслан Башыраў. Сьледчыя паведамляюць, што Фядотаў актыўна падарожнічаў па Эўропе і Сярэдняй Азіі.
Раней расейскія СМІ адзначалі, што Фядотаў адначасова зь Пятровым і Башыравым лятаў у Прагу ў 2014 годзе, а таксама ў Вялікую Брытанію тады, калі атруцілі Скрыпаля.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прысуд вынесены ў Маскве. Ці быў Альбэр Камю забіты КГБ?Сяргей Скрыпаль і ягоная дачка Юлія ў сакавіку 2018 гадоў у Солсбэры былі атручаныя нэрвова-паралітычным рэчывам «Навічок». Яны выжылі пасьля замаху. З тых часоў Сяргей Скрыпаль не зьяўляўся на публіцы, а Юлія толькі запісала відэазварот. Месца іхнага знаходжаньня невядомае.
Брытанскія ўлады абвінавачваюць у замаху Галоўнае ўпраўленьне Генштабу Узброеных сіл РФ (вядомае як ГРУ) і лічаць, што загад быў аддадзены палітычным кіраўніцтвам Расеі.