Першую сьмерць ад каранавірусу зафіксавалі на Тайвані

Тайванцы. Тайпэй, 30 студзеня 2020

У Тайвані была зафіксавана першая сьмерць ад каранавірусу COVID-19. Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле зьвестак міністэрства аховы здароўя, памерлы — мужчына сталага веку, які нядаўна выяжджаў за мяжу і пакутаваў на дыябэт і гепатыт В.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За дзень каранавірусам заразіліся яшчэ 70 пасажыраў на лайнэры Diamond Princess. Цяпер іх 355

У Тайвані было пацьверджана 20 выпадкаў заражэньня новым вірусам.

Гэта пятая сьмерць ад каранавірусу за межамі Кітаю, па адной сьмерці зафіксавана ў Філіпінах, Ганконгу, Японіі і Францыі.