Сусьветная арганізацыя здароўя павысіла рызыку распаўсюду каранавірусу ў сьвеце

Батыр Бердыклычаў

Пра гэта падчас прэс-канфэрэнцыі паведаміў прадстаўнік Сусьветнай арганізацыі аховы здароўя у Беларусі Батыр Бердыклычаў.

«Тэма каранавірусу ў сфэры ўвагі ўсіх краін сьвету. САЗ перагледзела рызыку распасюджваньня каранавірусу ў сьвеце ад высокай да вельмі высокай. САЗ заклікае быць гатовым да зьяўленьня новых выпадкаў і засяродзіцца на трох прыярытэтах:

  • працягваць меры нагляду,
  • забясьпечыць абарону мэдыцынскага пэрсаналу,
  • своечасова інфармаваць насельніцтва пра ўсе рызыкі, каб перапыніць распаўсюджваньне чутак».

На думку Батыра Бердыклычава, у Беларусі праводзіцца вялікая праца ў сувязі з каранавірусам, няма падставаў для панікі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Міністэрстве здароўя расказалі, што з хворымі на каранавірус у Беларусі. ВІДЭА