Такога рэзкага падзеньня курсу расейскага рубля не было з 2014 году

Ілюстрацыйнае фота

Курс расейскага рубля адносна асноўных сусьветных валют на міжнародным валютным рынку (Forex) у панядзелак рэзка ўпаў — пасьля таго, як у сувязі з правалам перамоваў Расеі і OPEC абрынуліся цэны на нафту.

Гаворка ідзе пра падзеньне прыкладна на 10 % у параўнаньні з вызначаным цяпер курсам Банку Расеі (67,5 рубля за даляр і 75,8 рубля за эўра).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пакараць Расею». Што стаіць за абвалам нафтавых цэнаў

Курс расейскага рубля падае ў апошнія некалькі тыдняў у сувязі з падзеньнем цэнаў на нафту, выкліканым, апроч іншага, распаўсюджваньнем каранавіруснай інфэкцыі. Аднак такога рэзкага падзеньня не было з 2014 году.

У Расеі ў панядзелак выхадны і таргі на біржы ў Маскве не праводзяцца. Таму афіцыйны курс рубля застаецца тым жа, які быў да сьвятаў. Таргі адкрыюцца заўтра.