На ўваходах у БНТУ прапускны рэжым. Раней тут быў карантын праз каранавірус. ФОТА

Прайсьці на тэрыторыю БНТУ можна толькі з студэнцкім білетам ці службовым пропускам.

Каля брамы на ўваходзе дзяжурыць прадстаўнік службы аховы.

На агароджы вісіць аб’ява адміністрацыі пра тое, што часова ўваход і выхад работнікаў БНТУ на тэрыторыю ўнівэрсытэту адбываецца праз вароты галоўнага корпусу і кантрольна-прапускного пункту 8-га вучэбнага корпусу (вуліца Якуба Коласа,12).

Першы прарэктар унівэрсытэту Георгі Вяршына сказаў карэспандэнту Свабоды, што новаўвядзеньне не зьвязана з каранавірусам.

«Гэта звычайная прапускная сыстэма на тэрыторыю прадпрыемства. Гэта не часовыя захады», — сказаў Георгі Вяршына.

Навучальны працэс у БНТУ вярнулі ў штатны рэжым з 10 сакавіка. Раней унівэрсытэт часова перавялі на індывідуальнае навучаньне — пасьля выяўленьня ў студэнта з Ірану першага ў Беларусі завезенага выпадку каранавірусу. Як раней паведаміла Міністэрства аховы здароўя, гэты студэнт паправіўся і выпісаны зь лякарні.

Надалей штодня кантралююць здароўе студэнтаў «праз збор інфармацыі ад старастаў групаў, куратараў, дэканаў і кіраўнікоў іншых структурных падразьдзяленьняў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ужо 27. У Беларусі выявілі 6 новых выпадкаў каранавірусу. Карантыну ня будзе

Што трэба ведаць пра новы каранавірус COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Падобна да страшнага сну». Студэнтка апавядае пра карантын у шпіталі інвалідаў вайны
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як беларуска перажывае карантын у Рыме: «Ехаць у Беларусь няма сэнсу»