Беларусь ня ўводзіла кантролю на мяжы з Расеяй, — Памежны камітэт

Беларуска-расейская мяжа, архіўнае фота

Афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнага памежнага камітэту Рэспублікі Беларусь Антон Бычкоўскі паведаміў Свабодзе, што рашэньня аб увядзеньні памежнага кантролю на беларуска-расейскай мяжы не прымалася.

«Тое, што распаўсюджваюць тэлеграм-каналы — гэта чуткі. Што тычыцца высунуліся — ня высунуліся — гэта чуткі, а чуткі і паведамленьні тэлеграм-каналаў мы не камэнтуем.

Рашэньняў з нагоды ўвядзеньня памежнага кантролю ў беларуска-расейскім кірунку з боку органаў памежнай службы Рэспублікі Беларусь не прымалася», — заявіў Антон Бычкоўскі.

Раней прэсавы сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту сказаў, што беларускіх памежнікаў на мяжы з Расеяй няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея закрываецца. Аўтобусныя рэйсы скасавалі. Чыгунка прапануе беларусам здаць білеты
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Цягнікі паміж Беларусьсю і Расеяй будуць хадзіць толькі для расейцаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Расея не параілася перад тым, як закрываць мяжу
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея ўся палае ад каранавірусу». Лукашэнка пра закрыцьцё Масквой мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль пракамэнтаваў абурэньне Лукашэнкі закрыцьцём мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Закрыцьцё мяжы — крыж на саюзнай дзяржаве?