Argus: Экспартная цана расейскай нафты ўжо не пакрывае выдаткаў

Разьліковая цана на расейскую нафту Urals стала адмоўнай, паведаміла Argus Media — міжнароднае агенцтва, якое займаецца інфармацыяй аб цэнах і кан’юнктуры рынкаў энерганосьбітаў і іншых тавараў.

Паводле агенцтва, на працягу двух дзён выдаткі на дастаўку да партоў, падаткі і іншыя выдаткі перавысілі кошт продажу гатунку ў партах Эўропы. Пастаўшчыкі непакояцца, што працяглы перыяд нізкіх цэн можа зрабіць продажы нафты ў Расеі непрыбытковымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рубель будзе дэвальвавацца далей, заробак можа ўпасьці да $100», — эканаміст