Літаратары на карантыне: Альгерд Бахарэвіч і «апошняя кніга»

Альгерд Бахарэвіч. Фота Юлі Цімафеевай

Альгер Бахарэвіч чытае пачатковыя старонкі свайго найноўшага твору, «Апошняя кніга пана А.»., які яшчэ нідзе не публікаваўся.

Гэтай відэачытанкай пачынаем літаратурны онлайн-праект Свабоды, які мы анансавалі на мінулым тыдні. Праект, які ў анонсе называўся «Літаратура на карантыне», зьлёгку мадыфікаваў сваю назву на «Літаратары на карантыне».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Свабода запрашае да ўдзелу ў праекце «Літаратура на карантыне»

На працягу бліжэйшых месяцаў, тры разы на тыдзень — у чацьвяргі, суботы і аўторкі — будзем прэзэнтаваць вам відэа- або аўдыёчытаньні ў выкананьні вядомых беларускіх аўтараў — паэтаў, празаікаў, эсэістаў, перакладчыкаў.

У добрую дарогу!

Заставайцеся дома і са Свабодай, слухайце і глядзіце разам з намі запісы літаратараў на карантыне.