Джо Байдэн выйграў праймэрыз у Канзасе. Усё галасаваньне было праз пошту

Джо Байдэн

Былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн выйграў праймэрыз Дэмакратычнай партыі ў штаце Канзас, набраўшы 76,9% у галасаваньні, якое праводзілася па пошце. Пра гэта паведамляе CNN.

Другі фаварыт прэзыдэнцкай гонкі ад дэмакратаў, сэнатар Бэрні Сандэрс, набраў 23,1% падтрымкі.

Згодна з ранейшым пагадненьнем, Сандэрс захавае за сабой усе сабраныя ім галасы нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі, хаця ён і зьняўся з перадвыбарчай гонкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн адмаўляе абвінавачаньні ў сэксуальным гвалце