Галоўны канкурэнт Дональда Трампа страчвае падтрымку сярод выбарнікаў

Джо Байдэн

Падтрымка Джо Байдэна, меркаванага кандыдата на пасаду прэзыдэнта ад Дэмакратычнай партыі, у параўнаньні з Дональдам Трампам аслабла за апошнія тыдні сярод амэрыканскіх выбарнікаў.

Пра гэта сьведчаць вынікі сацыялягічнага апытаньня, праведзенага на замову агенцтва Reuters.

Апытаньне, праведзенае ў 4–5 траўня, паказвае, што 43% зарэгістраваных выбарнікаў зьбіраюцца падтрымаць на выбарах Байдэна, а 41% аддадуць свае галасы Трампу. Такім чынам, шанцы абодвух кандыдатаў практычна зраўняліся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн выйграў праймэрыз у Канзасе. Усё галасаваньне было праз пошту

На мінулым тыдні Байдэн апярэджваў Трамп на 6 працэнтных пунктаў, а ў апытаньні, якое праводзілася з 15 па 21 красавіка, былы віцэ-прэзыдэнт атрымаў на 8 працэнтаў больш галасоў у параўнаньні зь дзейным кіраўніком дзяржавы.

Былы віцэ-прэзыдэнт вымушаны праводзіць прэзыдэнцкую кампанію са свайго дому ў Дэлавэр у сувязі з абмежаваньнямі на перамяшчэньне і забаронай масавых захадаў у рамках барацьбы з каранавірусам.

Трамп, наадварот, знаходзіцца ў цэнтры ўвагі масмэдыя ў сувязі з рэгулярнымі справаздачамі аб ходзе барацьбы з пандэміяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн адмаўляе абвінавачаньні ў сэксуальным гвалце

Большая частка нядаўніх публікацый, у якіх згадваецца імя Байдэна, была зьвязаная зь сьцьвярджэньнямі яго былой памочніцы, якая заявіла, што ў 1993 годзе экс-сэнатар справаў яе згвалціць. На мінулым тыдні Байдэн заявіў, што абвінавачаньні беспадстаўныя, папрасіўшы Сэнат апублікаваць усе дакумэнты, зьвязаныя са звальненьнем Тары Рыд, асыстэнткі Байдэна, якая працавала ў офісе сэнатара з 1992 па 1993 год.

У згаданым апытаньні 42% амэрыканцаў ухваляюць працу Трампа ў цэлым, 53% не ўхваляюць. Узровень папулярнасьці прэзыдэнта амаль не мяняецца ўжо на працягу больш як году.

Апытаньне праводзілася ў інтэрнэце на ўсёй тэрыторыі ЗША. У ім бралі ўдзел 1215 чалавек, у тым ліку 1015 зарэгістраваных выбарнікаў.