Мэркель: Бундэсьліга можа аднавіць гульні, але без гледачоў на стадыёнах

Найвышэйшая нямецкая футбольная ліга можа аднавіць гульні ў гэтым месяцы, паведаміла агенцтва Associated Press.

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель у сераду на сустрэчы з кіраўнікамі 16 фэдэральных земляў паведаміла пра паслабленьне шэрагу абмежаваньняў у сувязі з эпідэміяй COVID-19. Сярод іншага, могуць аднавіцца гульні ў дзьвюх вышэйшых футбольных лігах Нямеччыны, аднак пакуль што без гледачоў на стадыёнах.

Каранавірус у Беларусі і ў сьвеце. Як разьвіваюцца падзеі >>

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трэнэр з Івацэвічаў патлумачыў разгром сваёй каманды страхам футбалістаў перад каранавірусам

Паводле нямецкіх уладаў, у 36 клюбах дзьвюх галоўных лігаў былі зарэгістраваныя 10 выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі.

Гульні пачнуцца не раней за 16 траўня. Кіраўніцтва нямецкай футбольнай фэдэрацыі мае правесьці відэаканфэрэнцыю ў чацьвер, каб вызначыць далейшыя дзеяньні. Бундэсьліга была прыпыненая 13 сакавіка. Ад таго часу было прапушчана дзевяць тураў. Клюбы дамовіліся дагуляць сэзон да канца чэрвеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Італьянскім футбалістам дазволілі вярнуцца да трэніровак у панядзелак

Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Невядомы раней вірус выявілі ў кітайскім горадзе Ўхань у сьнежні 2019 году.
  • Афіцыйнай назвай хваробы ад новага каранавірусу з Кітаю стала COVID-19 (coronavirus disease).
  • Сусьветная арганізацыя здароўя рэкамэндуе трымацца далей ад людзей, якія чхаюць і кашляюць, добра мыць рукі, ня есьці дрэнна апрацаванае (недасмажанае або недаваранае) мяса, абмежаваць сацыяльныя кантакты.
  • Сусьветная арганізацыя здароўя абвясьціла распаўсюд каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у сьвеце пандэміяй.

  • Праявы каранавірусу падобныя да іншых вострых вірусных захворваньняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасьцямі дыханьня, у хворага могуць зьяўляцца кашаль, млявасьць, пагаршэньне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнэўманію.
  • Каранавірусы — сямейства з больш як 30 вірусаў, якія былі ўпершыню выдзеленыя ў 1965 годзе. Паражаюць людзей, свойскіх жывёлаў, сьвіней, буйную рагатую жывёлу, птушак і здольныя правакаваць пашкоджаньне дыхальнай сыстэмы, страўнікава-кішачнага тракту, нэрвовай сыстэмы. Вядома, што інфэкцыя перадаецца ад чалавека да чалавека. Сярод сымптомаў — гарачка, кашаль і цяжкае дыханьне. Паколькі гэтыя сымптомы падобныя да многіх іншых рэсьпіратарных захворваньняў, неабходны дадатковы скрынінг. ​

Найважнейшыя пытаньні і адказы пра каранавірус

Беларускія мэдыкі, якія загінулі падчас пандэміі COVID-19. СЬПІС ПАМЯЦІ