Качанава: фэйкі наконт сытуацыі з каранавірусам недапушчальныя

Натальля Качанава

Старшыня Савету Рэспублікі Натальля Качанава 7 траўня пракамэнтавала асьвятленьне замежнымі СМІ пандэміі каранавірусу ў Беларусі, піша БелТА.

Што сказала Качанава?

  • «Фэйкі, ілжывая інфармацыя, якую даюць некаторыя тэлекампаніі і каналы, — гэта проста недапушчальна».
  • Эпідэміялягічная сытуацыя ў Беларусі рэгуляваная і кіраваная, таму вырашылі не адмаўляцца ад параду на 9 траўня.

Расейскі «Первый канал» пазбавілі акрэдытацыі ў Беларусі. Сьцісла

  • Міністэрства замежных спраў Беларусі 6 траўня пазбавіла акрэдытацыі здымачную групу расейскага «Первого канала». Перад гэтым тэлеканал паказаў у эфіры сюжэт з Стоўпцаў, у якім гаварылася пра складаную эпідэміялягічную сытуацыю ў Беларусі.

>> Што трэба ведаць пра новы каранавірус, які выклікае COVID-19

  • Тэлеканал «Беларусь 1» раскрытыкаваў сюжэт расейскіх калег у матэрыяле «Сем фэйкаў у адным сюжэце фэдэральнага каналу Расеі».
  • «Первый канал» 7 траўня асудзіў дзеяньні беларускіх уладаў.

Што ў Расеі пішуць пра высылку журналіста «Первого канала»