Польскі палітык, які хацеў выгнаць «беларускі дух» з Варшавы, ідзе ў прэзыдэнты

Рафал Тшаскоўскі

Мэр польскай сталіцы Рафал Тшаскоўскі стаў кандыдатам апазыцыйнай да ўраду «Грамадзянскай кааліцыі». Папярэдняя кандыдатка — Малгажата Кідава-Блоньская — абвясьціла пра адмову працягваць кампанію.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскае вынаходзтва — выбары без галасаваньня?

Першапачаткова прэзыдэнцкія выбары ў Польшчы меліся адбыцца 10 траўня. Аднак у сувязі з пандэміяй каранавірусу іх перанесьлі. Яны пройдуць улетку.

У сьнежні Рафал Тшаскоўскі выклікаў скандал сваёй заяваў, што над Варшавай «стаіць беларускі дух» і што прагнаць яго здольныя зьмены, якія ён прапануе. Прэс-сакратар мэрыі патлумачыў тады Свабодзе, што Тшаскоўскі меў на ўвазе савецкую архітэктуру сталіцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэрыя Варшавы патлумачыла словы пра «беларускі дух», ад якога «трэба пазбавіць горад»

Рафал Тшаскоўскі ўзначальвае мэрыю Варшавы ад 2018 году. Яму 47 гадоў. Па адукацыі ён палітоляг, доктар гуманітарных навук. На выбары ішоў ад лібэральнай «Грамадзянскай плятформы» і перамог у першым туры, набраўшы 56% галасоў.