Лукашэнка: Беларусь хоча супрацоўнічаць з Нарвэгіяй у паліўна-энэргетычнай сфэры

Нарвэскі танкер з нафтай для Беларусі ўваходзіць у літоўскі порт Клайпэда

Аляксандар Лукашэнка 17 траўня павіншаваў караля Нарвэгіі Гаральда V і жыхароў краіны з нацыянальным сьвятам — Днём Канстытуцыі. Пра гэта інфарамуе БелаПАН.

«Пасьля пераадоленьня часовых цяжкасьцяў з пандэміяй запрашаю да больш актыўных кантактаў на ўзроўні ўрадаў і бізнэсу ў мэтах эфэктыўнага выкарыстаньня існага патэнцыялу ў гандлёвай і інвэстыцыйнай галінах. Беларусь зацікаўленая працягваць рэалізацыю праектаў у паліўна-энэргетычным і лягістычным сэктарах», — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Расея пераацаніла залежнасьць Менску»: на Захадзе камэнтуюць продаж амэрыканскай нафты Беларусі

З пачатку гэтага году расейскія кампаніі зь «вялікай пяцёркі» («Роснефть», «Лукойл», «Газпром нефть», «Сургутнефтегаз», «Татнефть») адмаўляліся пастаўляць у Беларусь нафту бяз прэміі. У сувязі з гэтай сытуацыяй Лукашэнка неаднаразова заяўляў пра неабходнасьць дывэрсыфікаваць крыніцы нафты, каб пазьбегнуць залежнасьці ад аднаго пастаўніка. Нарвэгія стала адной з краін, якія пачалі пастаўкі ў Беларусь нафты танкерамі.