У апошнія дні Швэцыя заняла першае месца ў сьвеце ў колькасьці сьмерцяў за апошнія сем дзён, выкліканых каранавірусам на мільён жыхароў.
Учора ў Швэцыі гэты каэфіцыент складаў 6,25, у другой краіне, Вялікай Брытаніі — 5,75. У краіне з насельніцтвам 10 мільёнаў чалавекаў колькасьць сьмерцяў ад COVID-19 набліжаецца да 4 000.
Гэта лічбы з сэрвісу ourworldindata.org. Спасылаючыся на гэта, швэдзкае агенцтва TT звярнула ўвагу, што краіну з самай высокай сьмяротнасьцю на мільён жыхароў за апошні тыдзень — Бэльгію — замяніла Швэцыя.
Аналягічныя дадзеныя былі апублікаваныя ў Financial Times. Выданьне таксама згадвае Швэцыю як краіну з самым высокім узроўнем сьмяротнасьці на душу насельніцтва.
Sweden now has the highest death rate per capita at this stage in coronavirus pandemic https://t.co/WsFdhF85F5 pic.twitter.com/k3Kh4OqCce
— Richard Milne (@rmilneNordic) May 20, 2020
Нягледзячы на высокі ўзровень сьмяротнасьці, улады Швэцыі перакананыя, што іхная стратэгія, з больш свабоднымі абмежаваньнямі, чым у іншых эўрапейскіх краінах, у пэрспэктыве больш карысная.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Швэдзкі шлях барацьбы з COVID-19: ці апраўдвае сябе стратэгія даверу да насельніцтва