У Вашынгтоне 31 траўня, падчас пратэстаў і беспарадкаў, выкліканых сьмерцю афраамэрыканца Джорджа Флойда, быў апаганены помнік Тадэвушу Касьцюшку, які стаіць непадалёк ад Белага дома.
На помнік Касьцюшку на плошчы Ляфает у Вашынгтоне ўдзельнікі пратэсту нанесьлі спрэем вульгарныя надпісы, скіраваныя супраць паліцыі.
I am disgusted and appalled by the acts of vandalism committed against the statue of Thaddeus Kościuszko in DC, a hero who fought for the independence of both the US and Poland. I implore @WhiteHouse & @NatlParkService to quickly restore the statue to its original state. https://t.co/5VuB33svpp
— Piotr Wilczek 🇵🇱 (@AmbWilczek) June 1, 2020
«Я адчуваю агіду і шок ад акту вандалізму ў дачыненьні да помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Вашынтоне, герою, які змагаўся за незалежнасьць Польшчы і Злучаных Штатаў», — напісаў у Твітэры амбасадар Польшчы ў ЗША Павэл Вільчэк.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гвалт, параненыя і памерлыя. У ЗША шосты дзень працягваюцца пратэсты супраць гвалту над чарнаскурыміУ ЗША ў шматлікіх гарадах ужо шосты дзень працягваюцца беспарадкі і пратэсты супраць паліцэйскага гвалту ў сувязі са сьмерцю чарнаскурага Джорджа Флойда, які памёр пасьля арышту 25 траўня. Мужчыну западозрылі ў выкарыстаньні фальшывай банкноты, падчас затрыманьня паліцыянт ціснуў каленам на яго шыю і ігнараваў крыкі затрыманага аб тым, што яму няма чым дыхаць. Цяпер паліцыянт арыштаваны і абвінавачаны ў забойстве.