Пуцін не падаў рукі наймалодшаму сыну Лукашэнкі. ВІДЭА

Аляксандар і Мікалай Лукашэнка на хакейным турніры «Алімпійскія надзеі», 2018

Вітаючы гасьцей параду ў гонар 70-й гадавіны перамогі над нацысцкай Нямеччынай на галоўнай трыбуне ў Маскве 24 чэрвеня, Уладзімір Пуцін не падаў рукі наймалодшаму сыну Аляксандра Лукашэнкі — Мікалаю, піша сайт naviny.by.

На кадрах бачна, як кіраўнік Расеі праходзіць уздоўж першага шэрагу і вітаецца за руку з гасьцямі, але Мікалаю Лукашэнку ў гэтым шэрагу рукі не паціскае.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на парадзе ў Маскве: тлумачым, чаму і навошта

Паводле ранейшых паведамленьняў, Аляксандар Лукашэнка прысутнічаў на парадзе з трыма сваімі сынамі: Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі сядзелі ў першым шэрагу, а старэйшы і сярэдні сыны прэзыдэнта Беларусі — у другім.