Каталікі заклікалі сьвятароў Беларусі спрыяць сумленным выбарам

Ілюстрацыйнае фота. У каталіцкім касьцёле

Грамадзкая кампанія «Каталік не фальсыфікуе» заклікала сьвятароў спрыяць сумленным выбарам. Раней кампанія зьвярталася да выбарчых камісій з напамінам, што фальсыфікацыі — цяжкі грэх.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Фальсыфікацыя — цяжкі грэх». Католікі абвясьцілі кампанію за сумленныя выбары

Пра што вернікі просяць сьвятароў?

  • служыць Імшы і малітоўныя набажэнствы за сумленныя выбары,
  • падчас нядзельных казаньняў уздымаць тэму справядлівых выбараў і ўдзелу ў іх каталіцкіх вернікаў — паводле Божага закону, які «большы за загады часовай дзяржаўнай улады»,
  • казаць, што паводле вучэньня касьцёла, вернікі павінны ўдзельнічаць у палітычных і грамадзкіх працэсах, браць адказнасьць на сябе,
  • распаўсюджваць інфармацыю пра кампанію «Каталік не фальсыфікуе» праз мэсэнджэры і сацсеткі,
  • разьмясьціць на парафіяльных дошках абвестак інфармацыю аб кампаніі за сумленныя выбары.

«Гэта і ёсьць наша каталіцкая перадвыбарчая праграма — маліцца за сумленныя, свабодныя і справядлівыя выбары», — рэзюмуюць ініцыятары кампаніі.

На ўрачыстасьцях у Будславе мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што выбары павінны быць сумленнымі, справядлівымі і свабоднымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік каталіцкага касьцёла Беларусі: «Выбары павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чырвоны касьцёл вінаваты дзяржаве 156 тысяч рублёў падаткаў. Вернікі зьвяртаюцца да Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Па іншых касьцёлах такіх пытаньняў не было». Падрабязнасьці гісторыі канфлікту з падаткамі вакол Чырвонага касьцёла