Кітай запусьціў уласную навігацыйную сыстэму — канкурэнта GPS

Запуск спадарожніка Beidou-3, Кітай, 23 чэрвеня 2020 года

Кітай запусьціў уласную глябальную навігацыйную сыстэму трэцяга пакаленьня Beidou-3. Пра гэта на цырымоніі з нагоды ўводу сыстэмы ў эксплуатацыю заявіў кіраўнік КНР Сі Цьзіньпін.

Beidou лічыцца канкурэнтам амэрыканскай GPS. Мяркуецца, што Кітай ужо ў гэтым годзе пачне прадстаўляць навігацыйныя паслугі па ўсім сьвеце.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША вывелі на арбіту сакрэтны касмаплян X-37B. ФОТА, ВІДЭА

Кітай запусьціў праект Beidou у 1994 годзе. Першыя спадарожнікі выйшлі на арбіту ў 2000-м. Да 2012 года яны працавалі толькі ў Кітаі, а затым у Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне. Агульная колькасьць спадарожнікаў складае 55. Апошні быў запушчаны ў канцы чэрвеня.

Beidou-3 ахоплівае ўсю паверхню Зямлі. Па непацьверджаных дадзеных, праект абышоўся Пэкіну ў 10 мільярдаў даляраў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: SpaceX Ілана Маска пасьпяхова запусьціў 61 спадарожнік