Ціханоўская не прыехала на пікет у Бярозе, бо яе папярэдзілі аб «правакацыі»

Сьвятлана Ціханоўская на мітынгу ў Берасьці 2 жніўня

Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская расказала ўдзельнікам пікету ў Бярозе Берасьцейскай вобласьці, што супраць яе рыхтавалі правакацыю. Людзі слухалі Ціханоўскую праз тэлефонную сувязь — тэлефон паднесьлі да мікрафона на пікеце.

«Я ведаю, што там сабралася вельмі шмат людзей, і вы чакаеце да апошняга. Але мая ахова кажа, што там стаяць аўтазакі і што я ўжо як кандыдат адтуль ня зьеду», — сказала кандыдатка.

«Дзякуй за падтрымку, я плянавала да вас ехаць. Мілыя мае, даруйце мне, калі ласка, што так атрымоўваецца. Але мне кажуць, што людзі потым не даруюць сабе, калі ты прыедзеш і далей ужо ты ісьці ня зможаш».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мітынг Ціханоўскай у Берасьці прыйшлі каля 20 тысяч чалавек. ВІДЭА