Лукашэнка сказаў, што адродзіць вёскі за пяцігодку. А што зь імі цяпер

Ілюстрацвйнае фота. Аграгарадок Гарбавічы ў Магілёўскай вобласьці

Падчас пасланьня народу і парлямэнту 4 жніўня Аляксандар Лукашэнка згадаў пра праблемы сельскай гаспадаркі. І паабяцаў навесьці парадак у вёсках і аграгарадках за пяцігодку. А што з вёскай цяпер.

Паводле Белстату, увесь прыбытак сельскагаспадарчых арганізацый за студзень-травень 469 мільёнаў рублёў. Гэта больш, чым за такі ж пэрыяд у мінулым годзе.

Калі ня ўлічваць дзяржаўную падтрымку(крэдыты і датацыі), то ў Беларусі 53,3% стратных арганізацый у сельскай гаспадарцы. Сума чыстых стратаў — 299 мільёнаў рублёў.

Сумарная запазычанасьць усіх арганізацый сельскай гаспадаркі — 14,7 мільярдаў рублёў. Пратэрмінаваная запазычанасьць — 3 мільярды рублёў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сельская гаспадарка Беларусі ў пандэмію зарабіла 418 мільёнаў рублёў. Глядзім, як гэта атрымалася
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што з эканомікай у рэгіёнах, дзе пікеты Ціханоўскай зьбіралі найбольш людзей

17 цытатаў Лукашэнкі з пасланьня беларускаму народу