Што адбываецца ў парку Дружбы народаў, дзе замест мітынгу Ціханоўскай ладзяць «Дзень чыгуначных войскаў». ФОТА

У парку Дружбы народаў раніцай 6 жніўня

У Кіеўскім сквэры, што недалёка ад парку Дружбы народаў, цяпер праходзіць выстава фотакопій карцін на тэму вайны. Прысутныя там кажуць, што выстава знаходзіцца на пляцоўцы часова, будзе езьдзіць «па парках гораду». Таксама тут пачынаюцца работы для падрыхтоўкі да Дня адчыненых дзьвярэй установаў дашкольнага навучаньня. Сярод іншых на пляцоўцы знаходзяцца супрацоўнікі Палаца моладзі – кажуць, што будуць выступы розных ансамбляў