Як хапалі людзей ля месца гібелі ўдзельніка акцыі пратэсту. ШМАТ ФОТА

11 жніўня менчукі несьлі кветкі на месца на вуліцы Прытыцкага ў Менску, дзе ноччу загінуў дэманстрант. Аднак АМАП іх разагнаў.

УЖЫВУЮ Выбары-2020. Трэці дзень пратэстаў: брутальныя затрыманьні. Што адбываецца ў Беларусі >>

Паводле МУС, 10 жніўня каля 23.00 адзін з пратэстоўцаў спрабаваў кінуць нявызначаную выбуховую прыладу ў бок спэцназаўцаў. Яна выбухнула ў руцэ, ён атрымаў сьмяротныя траўмы. Прысутныя журналісты адзначалі, што ў той час сілавікі абстрэльвалі пратэстоўцаў шумавымі гранатамі — і надалей рабілі гэта пасьля паведамленьня МУС пра сьмерць дэманстранта.​

Прэс-сакратарка ведамства Вольга Чамаданава​ сказала Свабодзе, што прозьвішча загінулага спэцслужбам вядомае, аднак агучваць яго ня стала.

Гэта першы афіцыйна пацьверджаны выпадак гібелі ўдзельніка акцыяў пратэсту супраць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў.

Увечары ля мэтро Пушкінская зноў пачалі зьбірацца людзі. І зноў іх затрымлівалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС ведае, але не называе імя загінулага