У «ланцугу салідарнасьці» ад Пятроўшчыны да Малінаўкі стаялі больш за 200 мэдыкаў. ФОТА

Ланцуг салідарнасьці мэдыкаў у Малінаўцы, 12 жніўня

Туды прыбыў міністар аховы здароўя Ўладзімер Каранік, які хацеў запрасіць іх паразмаўляць унутры актавай залі мэдычнага ўнівэрсытэту.

Міністар Каранік

Але мэдыкі адмовіліся, сказаўшы: «Размаўляйце з намі тут і цяпер».

Да ланцуга мэдыкаў пад'яжджалі 2 аўтазакі, 2 мікрааўтобусы зь міліцыяй і браняваная машына.

Паведамлялася пра затрыманьне рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогі пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў. Свабодзе пра гэта расказалі сьведкі падзеі. Паводле іх, калі скончылася акцыя «Мэдыкі з народам» каля мэтро «Малінаўка», некаторыя мэдыкі пайшлі на стаянку да сваіх аўтамабіляў. Да кампаніі з 5 чалавек падышлі міліцыянты. Траіх мужчын паклалі на асфальт, аднаго зь іх затрымалі і зьвезьлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля акцыі салідарнасьці мэдыкаў затрымалі рэаніматоляга шпіталя хуткай дапамогі

Калегі рэаніматоляга Андрэя Вітушкі, якога затрымалі 10 жніўня ў Цэнтральным РУУС, дзе ён шукаў свайго 16-гадовага сына Мірона. Жонку Андрэя Крысьціну Вітушку таксама затрымалі, у ізалятары на Акрэсьціна не даюць жыцьцёва неабходных лекаў.

Пазьней міністар Каранік заявіў: «Сумна бачыць, як зрэжысэраванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю мэдыкаў».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранік пра акцыю мэдыкаў: «Выразна зрэжысэраванае мерапрыемства спрабуюць выдаць за стыхійную акцыю»

Палітычны аглядальнік дзяржаўнага СТВ Рыгор Азаронак, вядомы сваімі зьдзеклівымі камэнтарамі ў дачыненьні да апанэнтаў улады