«Хто даў каманду „фас“?». У Горадні работнікі «Хімвалакна» выказалі кіраўніцтву гораду ўсё, што думаюць

У Горадні некалькі сотняў супрацоўнікаў «Хімвалакно» сустрэліся з кіраўнікамі заводу і гораду.

На сустрэчу прыйшлі старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой і начальнік УУС Горадзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі.

Людзі абураюцца вынікамі выбараў, мяркуюць, што яны сфальсыфікаваныя, пратэстуюць супраць гвалту ў дачыненьні да звычайных беларусаў на вуліцах. Ад гвалту сілавікоў пацярпелі сваякі работнікаў прадпрыемства.

«Яшчэ ўчасткі не закрытыя, 40 хвілін да канца, а Ярмошына ўжо абвяшчае вынікі выбараў. Мяне халерна насіла», — кажа адзін з супрацоўнікаў хімічнага прадпрыемства.

«Хто даў каманду „фас“ — біць бяззбройных людзей?» — абурана крычаць работнікі.

«Мне сорамна за дзеяньні некаторых нашых супрацоўнікаў. Але ў нас не было іншага выбару. Мы разьбяромся. Я вам абяцаю», — заявіў Вадзім Сіняўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У дзіцяці ўвесь твар быў у крыві». У Горадні падчас аварыі з «Тыграм» пацярпела 5-гадовая дзяўчынка, у яе ЧМТ

Ён сказаў, што кіраўніцтва — такія ж людзі, як і ўсе астатнія, што «мы любім свой народ».

«Мы такія ж беларусы, як і вы, па крыві. Я вас ня б’ю. Даруйце маім падначаленым, калі яны вас несправядліва пабілі, або няма нам прабачэньня», — працягнуў Сіняўскі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Б’юць да страты прытомнасьці». Што адбываецца пасьля затрыманьня ў міліцыі

Людзі абураюцца ўсімі заявамі кіраўніцтва.

З словаў Сіняўскага, сілавікі сочаць за тэлеграм-каналамі і ведаюць аб правакацыях, якія рыхтуюцца ў краіне; правакатарам на акцыі нібыта плацяць грошы і яны самі ў гэтым прызнаюцца. Большасьць сабраных людзей ня верыць галоўнаму міліцыянту.

Начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Вадзім Сіняўскі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні да страйку далучыўся найбуйнейшы забудоўнік «Гроднажылбуд»

Старшыня Горадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой