Крыптабіржа Пракапені дасьць 100 тысяч даляраў на рэабілітацыю пацярпелых падчас пратэстаў

Ілюстрацыйнае фота. Пацярпелы падчас вулічных пратэстаў у Менску 10 жніўня

Крыптабіржа беларускага бізнэсоўца Віктара Пракапені currency.com выдзеліць 100 тысяч даляраў у фонд пацярпелых падчас разгону вулічных пратэстаў, якія пойдуць на іх рэабілітацыю. Пра гэта IT-прадпрымальнік напісаў у «​Фэйсбуку»​.

Віктар Пракапеня

«Гледзячы на ўсе жахі, якія адбыліся зь людзьмі за апошнія дні, мы ня можам да канца ўсьвядоміць увесь гэты кашмар. Мы разумеем, што здароўе і псыхіка мноства людзей зламаныя на доўгі час, калі не назаўсёды. Галоўнае, што мы можам цяпер зрабіць, — гэта праявіць салідарнасьць, даць матэрыяльную падтрымку», — напісаў Пракапеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лепш вам гэтага ня бачыць». Людзі расказваюць пра гвалт АМАПу і катаваньні на Акрэсьціна

Ён паабяцаў, што ў найбліжэйшыя дні будзе адкрытая магчымасьць ахвяраваць грошы пацярпелым для ўсіх кліентаў currency.com.

Пракапеня таксама заклікаў далучыцца да гэтай ініцыятывы IT- і бізнэс-супольнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: IT-кампанія ISsoft вылучыць $500 тысяч на дапамогу пацярпелым у акцыях пратэсту
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мэдычны цэнтар «​ЛОДЭ»​ паабяцаў бясплатна дапамагчы затрыманым 9–14 жніўня