Сэйм Літвы заклікаў не прызнаваць выбары ў Беларусі і ўвесьці санкцыі

Сэйм Літвы

Сэйм Літвы ў аўторак на нечарговай сэсіі прыняў рэзалюцыю, якая заклікае не прызнаваць мінулыя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі і ўвесьці санкцыі для службовых асобаў суседняй краіны.

10-ы дзень пратэстаў. Праўладныя мітынгі ў Магілёве і Гомлі. Дзень нараджэньня Ціханоўскага пад Валадаркай

У зацьверджанай парлямэнтам рэзалюцыі таксама гучыць заклік не прызнаваць легітымнасьць Аляксандра Лукашэнкі. Дакумэнт прыняты амаль аднагалосна — 120 галасоў «за», ніводнага «супраць», два чалавекі ўстрымаліся.

«Мы падтрымліваем выбар беларускага народу, не прызнаем вынікі выбараў 9 жніўня, ня лічым Аляксандра Лукашэнку законным кіраўніком Рэспублікі Беларусі, патрабуем новых, празрыстых, адпаведных дэмакратычных працэдурам парлямэнцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў, прапануем ініцыяваць пасярэдніцкую місію, заклікаем ўвесьці пэрсанальныя санкцыі для ўсіх, хто фальшаваў гэтыя выбары, і ўсіх, хто нясе адказнасьць за парушэньні правоў чалавека», — заявіў кансэрватар Жыгімантас Павілёніс, які прадставіў праект рэзалюцыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літоўская Паланга дасьць старт «ланцугу cалідарнасьці» ад Балтыйскага мора да мяжы зь Беларусьсю 

Сёньня пра непрызнаньне выбараў у Беларусі заявілі Вугоршчына, Ірляндыя і Канада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына: у Беларусі павінны прайсьці паўторныя выбары зь міжнароднымі назіральнікамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Канада, Ірляндыя не прызналі вынікі выбараў у Беларусі