Шэсьце і мітынг пратэсту ў Гомлі 18 жніўня. ФОТА

У Гомлі 18 жніўня прайшлі два мітынгі: адзін за Аляксандра Лукашэнку, другі — ягоных апанэнтаў. На першы зьвезьлі бюджэтнікаў з усёй вобласьці. Пра гэта сьведчылі дзясяткі аўтобусаў на вуліцы Пралетарскай і за будынкам аблвыканкаму.

На другім традыцыйна ўжо была моладзь зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Выгукалі «Лукашэнку ў аўтазак!», «Верым, можам, пераможам» і «Жыве Беларусь».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крыкі «За „бацьку“», «шчанюкі і гейшы» — у бок апанэнтаў улады. Як прайшоў праўладны мітынг у Гомлі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На мітынгу ў Горадні засьпяваў Вольскі і назвалі колькасьць затрыманых
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прывёў войскі ў баявую гатоўнасьць, «Беларуськалій» цалкам спыніў працу. Найважнейшае за 18 жніўня