Эўразьвяз асуджае і дае грошы. Лукашэнка загадвае спыніць пратэсты і страйкі. Найважнейшае за 19 жніўня

Пратэст на плошчы Незалежнасьці ў Менску, 19 жніўня 2020

Эўразьвяз 19 жніўня правёў саміт, на якім кіраўнікі дзяржаваў і ўрадаў заявілі, што не прызнаюць вынікаў выбараў прэзыдэнта Беларусі. Удзельнікі саміту адначасова асудзілі гвалт супраць мірных дэманстрантаў у Беларусі і заклікалі бакі канфлікту да дыялёгу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз не прызнае вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і вылучае 53 млн эўра для падтрымкі беларускага народу

Старшыня Эўракамісіі Ўрсуля фон дэр Ляен заявіла, што ЭЗ гатовы выдзеліць значную падтрымку Беларусі ў рамках «Усходняга партнэрства». «Эўракамісія выдзеліць дадатковыя 53 млн эўра для падтрымкі беларускага народу ў гэты цяжкі час. 2 млн эўра будуць выдзеленыя на дапамогу ахвярам рэпрэсіяў і непрымальнага гвалту з боку дзяржавы, 1 млн — на падтрымку грамадзянскай супольнасьці і незалежных СМІ, і 50 млн эўра — у рамках экстранай дапамогі на барацьбу з каранавірусам для сыстэмы аховы здароўя», — сказала фон дэр Ляен.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская заклікала эўрапейскіх лідэраў не прызнаваць выбары ў Беларусі. ВІДЭА

Сьвятлана Ціханоўская ў відэазвароце заклікала эўрапейскіх лідэраў не прызнаваць выбары ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Некалькі тысяч чалавек пратэстуюць на плошчы Незалежнасьці ў Менску. ФОТА

Некалькі тысяч чалавек пратэставалі на плошчы Незалежнасьці ў Менску супраць фальсыфікацыі вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У цэнтры Горадні прайшоў мітынг супраць Лукашэнкі без электрычнасьці, якую абяцалі забясьпечыць ўлады. ФОТА

У Горадні на плошчы Леніна прайшоў мітынг пратэстоўцаў без электрычнасьці і жывой трансьляцыі. Улады не далі мітынгоўцам электрычнасьці і гуку, як абяцалі раней. Дзяржаўнае тэлебачаньне не вяло жывой трансьляцыі, як у папярэднія дні.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Гомлі прайшла акцыя пратэсту, якая скончылася канцэртам. ФОТА

У Гомлі прайшла акцыя пратэсту. Яе ўдзельнікі прайшліся маршам па цэнтры гораду — ад цырку праз плошчу і праспэкт Леніна да чыгуначнага вакзалу і па праспэкце Перамогі вярнуліся да цырку. Каля цырку быў канцэрт і пачастункі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 7 патрабаваньняў Лукашэнкі з нарады Савету бясьпекі

Лукашэнка на пасяджэньні Савету бясьпекі распарадзіўся, сярод іншага, узмацніць ахову мяжы па ўсім пэрымэтры, сачыць за перамяшчэньнем войскаў NATO на тэрыторыі Польшчы і Літвы, спыніць «беспарадкі ў Менску», выкрыць «каналы фінансаваньня» пратэстаў і гарантаваць функцыянаваньне прадпрыемстваў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прызначыў новы ўрад. Прэм'ер і ўсе ключавыя міністры захавалі партфэлі

Лукашэнка прызначыў новы ўрад. Прэм’ер і ўсе ключавыя міністры захавалі партфэлі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МЗС Літвы ўнёс Лукашэнку ў «чорны сьпіс» неўязных

МЗС Літвы ўнёс кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку ў сьпіс асобаў, якім забаронены ўезд у краіну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Страйк рабочых «Беларуськалію», сытуацыя на вечар 19 жніўня. СТРЫМ СВАБОДЫ

ААТ «Беларуськалій», у штаце якога каля 15 тысяч супрацоўнікаў, — адзінае буйное прадпрыемства Беларусі, дзе спыненая вытворчасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ангела Мэркель: Лукашэнка адмовіўся гаварыць па тэлефоне

Канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель сказала, што ня бачыць сябе пасярэднікам у разьвязваньні палітычнага крызісу ў Беларусі. Мэркель таксама прызналася журналістам, што безвынікова спрабавала арганізаваць тэлефонную размову з прэзыдэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.