Макей заявіў, што Беларусі патрэбны перамены і што яму пагражаюць

Уладзімер Макей

На думку міністра замежных справаў, сёньня краіна перажывае самы складаны этап у сваёй найноўшай гісторыі. «Гаворка папраўдзе ідзе аб захаваньні дзяржаўнасьці», — гаворыцца ў заяве Ўладзімера Макея.

«Перамены патрэбны, гэтага ніхто не адмаўляе, — падкрэсьліў ён. — Але не цаной грамадзкага супрацьстаяньня ці рэвалюцый. У гэтым выпадку ахвяр і нэгатыўных наступстваў будзе ў разы больш».

Міністар таксама паведаміў, што ў адрас чальцоў яго сям’і паступаюць пагрозы.

«Я яшчэ магу зразумець, калі раздаюцца пагрозы ў адрас дзяржаўнага службоўца, які займае канкрэтную пасаду. Але агідненькі, ананімны ціск на сямʼю, у тым ліку на малалетніх дзяцей, ніяк не ўкладаецца ў маёй галаве з паняцьцем „дэмакратыя“. За гэтыя сьлёзы майго 11-гадовага сына я гатовы перагрызьці горла», — гаворыцца ў звароце міністра да супрацоўнікаў сыстэмы дыпляматычнай службы краіны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лёгкаатлетка Астапчук: «Калі ўбачыце сагнаных рабоў са сьцяжкамі, тыцніце ім у твар фота зьбітых»