Акцыі ў Менску і Берасьці, Лукашэнка заявіў, што 60% сьведчаньняў пра катаваньні — «пастановачныя кадры». Найважнейшае за 22 жніўня

Акцыі ў Менску і Берасьці, Лукашэнка заявіў, што 60% сьведчаньняў пра катаваньні — «пастановачныя кадры». Найважнейшае за 22 жніўня.

У Менску на плошчы Перамогі прайшоў флэшмоб «Твая камэра» — акцыя людзей, якіх катавалі пасьля затрыманьняў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА

У Берасьці сёньня адбылася акцыя памяці жыхара гораду, удзельніка пратэстаў Генадзя Шутава, які памёр ад агнястрэльнай раны.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш супраць забойстваў і гвалту ў Берасьці. СТРЫМ СВАБОДЫ

Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Белсат» адназначна сказала, што ня вернецца ў Беларусь, пакуль ва ўладзе Аляксандар Лукашэнка. Яна таксама адмовілася называць сябе абраным прэзыдэнтам і не плянуе ўдзельнічаць у новых выбарах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сымбаль, але ня лідэр. Ці паўплывае на пратэст нежаданьне Ціханоўскай вяртацца ў Беларусь пры Лукашэнку

Аляксандар Лукашэнка выступіў на мітынгу сваіх прыхільнікаў у Горадні. Ён заявіў, што 60% фатаграфіяў і відэазапісаў са сьлядамі зьбіцьця сілавікамі затрыманых — «пастановачныя кадры». Ён таксама заклікаў дараваць міліцыянтам, «нават калі яны недзе памыліліся». Лукашэнка прыгразіў, што спробы ціску і пагрозы з боку праціўнікаў улады будуць жорстка спыняцца ўжо «ад панядзелка».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кадры зьбіцьця Лукашэнка называе «пастановачнымі» і абяцае ад панядзелка «новыя парадкі»

Лукашэнка зьняў з пасады кіраўніка Горадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Краўцова і прызначыў на гэтую пасаду Ўладзімера Караніка, які да гэтага часу займаў пасаду міністра аховы здароўя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пасьля масавых мітынгаў у Горадні звольніў кіраўніка аблвыканкаму, яго замяніў міністар Каранік

Кіраўнік дзяржавы загадаў спыніць працу прадпрыемстваў, на якіх супрацоўнікі бастуюць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ і МУС мусяць забясьпечыць парадак. Лукашэнка выступіў на мітынгу ў Горадні

Лукашэнка заявіў, што ўпершыню за 25 гадоў прывёў узброеныя сілы краіны ў поўную баявую гатоўнасьць і перакінуў войскі на заходні кірунак.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што прывёў Узброеныя сілы ў поўную баявую гатоўнасьць, упершыню за 25 гадоў

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа заяўляе, што выказваньні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі аб вонкавых пагрозах, зь якімі сутыкаецца Беларусь, ня маюць пад сабой ніякіх падстаў, і таму мэта такіх выказваньняў — адцягнуць увагу ад унутраных праблем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа: заявы беларускага рэжыму пра пагрозы беспадстаўныя

«Беларуская прапаганда хлусіць пра замежную агрэсію», — пра гэта заявіў кіраўнік Канцылярыі прэзыдэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі. Ён выказаў зьдзіўленьне тым фактам, што ў прапагандзе ўладаў Беларусі зьяўляюцца намёкі на тое, быццам Польшча мае намер парушыць тэрытарыяльную цэласнасьць суседняй дзяржавы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларуская прапаганда хлусіць пра замежную агрэсію», — канцылярыя прэзыдэнта Польшы

Андрэя Астаповіча, сьледчага, які звольніўся з СК на знак пратэсту супраць гвалту, затрымалі ў Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьледчага, які звольніўся з СК на знак пратэсту супраць гвалту, затрымалі ў Расеі

Вядомы мастак і сябра Каардынацыйнай рады Ўладзімер Цэсьлер пакінуў Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вядомы мастак і сябар Каардынацыйнай рады Ўладзімер Цэсьлер пакінуў Беларусь