МУС: У Менску мітынгавалі каля 20 тысяч

Менск, 23 жніўня

МУС Беларусі ў сваім тэлеграм-канале заявіў, што максымальная колькасьць удзельнікаў мітынгу ў Менску склала каля 20 тысяч чалавек. У Берасьці і Горадні — ня больш за тры тысячы чалавек.

«Усяго за мінулыя суткі за парушэньне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах складзена 79 пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэньнях». — інфармуе прэс-служба МУС.

Ведамства нагадала, што за несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы прадугледжана як адміністрацыйная, так і крымінальная адказнасьць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Самыя яскравыя моманты «Маршу за новую Беларусь». ВІДЭА