Кавалькова на Акрэсьціна, Латушку і Алексіевіч выклікалі ў СК, Лукашэнка зноў тэлефанаваў Пуціну. Найважнейшае за 24 жніўня

На акцыі салідарнасьці ў Горадні 24 жніўня

Чальца прэзыдыюму Каардынацыйнай рады па транзыце ўлады Вольгу Кавалькову даставілі ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску, паведамляецца на яе старонцы ў Фэйсбуку. Сёньня раніцай чальцоў прэзыдыюму КР Кавалькову і Сяргея Дылеўскага затрымалі на прахадной Менскага трактарнага заводу супрацоўнікі АМАПу і зьмясьцілі ў аўтазак. Дзе цяпер Дылеўскі, невядома.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Кавалькова на Акрэсьціна

Затрыманага раніцай 24 жніўня сустаршыню страйкаму «Беларуськалію» Анатоля Бокуна асудзілі за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Далі 675 рублёў штрафу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэра салігорскіх шахтароў Анатоля Бокуна аштрафавалі і адпусьцілі

Служба аховы Менскага заводу колавых цягачоў затрымала старшыню страйкаму прадпрыемства Аляксандра Лаўрыновіча. Пазьней Радыё Свабода атрымала інфармацыю, што Лаўрыновіча завезьлі ў ізалятар на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На МЗКЦ падчас збору подпісаў за страйк затрымалі кіраўніка заводзкага страйкаму 

Паўла Латушку і Сьвятлану Алексіевіч выклікалі ў Сьледчы камітэт у справе аб закліках да «захопу ўлады», як чальцоў прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады па транзыце ўлады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлану Алексіевіч выклікалі ў Сьледчы камітэт у справе аб закліках да «захопу ўлады»

Сьвятлана Ціханоўская абмеркавала палітычны крызіс у Беларусі з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША Стывэнам Бігэнам. Сустрэча Ціханоўскай і Бігэна адбылася ў Вільні. Пасьля гэтага амэрыканскі дыплямат ляціць у Маскву.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абмеркавала палітычны крызіс у Беларусі з намесьнікам дзяржаўнага сакратара ЗША

Міністэрства абароны Беларусі спыніла парушальнікаў паветранай прасторы Беларусі з боку Літвы. Імі былі 8 паветраных балёнікаў з надпісамі «Жыве Беларусь» і «Лукашэнка — сыходзь».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ля МТЗ затрымалі Кавалькову і Дылеўскага з прэзыдыюму Каардынацыйнай рады. Кавалькова на Акрэсьціна

Лукашэнка загадаў звальняць настаўнікаў, якія «перакінуліся ў іншы лягер».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка загадаў звальняць настаўнікаў, якія «перакінуліся ў іншы лягер»

Лукашэнка і Пуцін зноў стэлефанаваліся, «працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі». Паводле БелТА, бакі абмеркавалі сытуацыю ўнутры нашай краіны і на зьнешнім контуры, асабліва на заходнім напрамку. Гэта ўжо пятая тэлефонная размова Пуціна і Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў наконт сытуацыі ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка і Пуцін зноў стэлефанаваліся, «працягнулі абмеркаваньне сытуацыі ў Беларусі»

Міністэрства фінансаў РФ прапануе абмежаваць дзяржкрэдыты для Беларусі, Вэнэсуэлы і Кубы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністэрства фінансаў РФ прапануе абмежаваць дзяржкрэдыты для Беларусі, Вэнэсуэлы і Кубы, — РБК

Масква канстатуе, што дзеяньні мітынгоўцаў у Беларусі не прыводзяць да сутычак з праваахоўнікамі, заявіў прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў. Ён выказаў надзею, што сутыкненьняў удасца пазьбягаць і далей. На пытаньне «Ці лічаць у Крамлі адэкватным палёт Лукашэнкі з аўтаматам?» Пяскоў адказваць адмовіўся.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Крамлі адмовіліся камэнтаваць Лукашэнку з аўтаматам, але прызналі, што мітынгі апазыцыі — мірныя

Дзяржаўны сакратар Рады бясьпекі Беларусі Андрэй Раўкоў параіў удзельнікам пратэстаў эміграваць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Раўкоў спытаў у беларусаў, якім падабаюцца акцыі салідарнасьці за мяжой, чаму яны не зьяжджаюць

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі прысвоіў беларускаму сьпеваку Сяргею Міхалку званьне «Заслужаны артыст Украіны».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі прысвоіў Міхалку званьне «Заслужаны артыст Украіны» 

Арганізацыя бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе зноў прапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва ў вырашэньні ўнутрыпалітычнага крызісу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: АБСЭ зноў прапанавала ўладам Беларусі пасярэдніцтва

Калі Беларусь ня выйдзе з палітычнага крызісу, Фінляндыя гатовая пераняць менскую частку хакейнага чэмпіянату сьвету. Пра гэта паведаміў прэзыдэнт Фінскай хакейнай асацыяцыі Гары Нумэль.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калі Беларусь ня выйдзе з палітычнага крызісу, Фінляндыя гатовая пераняць менскую частку хакейнага чэмпіянату сьвету 

Расейскі апазыцыянэр Аляксей Навальны стаў ахвярай узьдзеяньня таксычнага рэчыва. Пра гэта заявіла сёньня бэрлінская клініка Charite, дзе Навальны праходзіць лячэньне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Клініка Charite: Навальны быў атручаны

Дональд Трамп афіцыйна вылучаны кандыдатам у прэзыдэнты ЗША на выбарах, якія адбудуцца ў лістападзе 2020 году, ад рэспубліканскай партыі. Цырымонія вылучэньня прайшла ў першы дзень працы Нацыянальнага кангрэсу партыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трампа афіцыйна вылучылі кандыдатам у прэзыдэнты ЗША ад рэспубліканцаў