«Прыхільнікі перамен» спаць не даюць. «Наша ніва» сабрала сьведчаньні «контрарэвалюцыйнай тэхналёгіі»

«Асобы, якія шумяць глухой ноччу, трапілі на камеру відэаназіраньня ў Новай Баравой». Скрыншот даслалі чытачы «Нашай нівы».

Уначы па мікрараёнах езьдзяць гастралёры, уключаюць на поўную гучнасьць песьні «Муры» і «Перамен», скандуюць без прычыны «Жыве Беларусь», бʼюць бутэлькі і шкло, піша «Наша ніва».

Паводле чытачоў выданьня, такі самы сцэнар паўтараецца ў самых розных месцах і гарадах.

У Менску па ўсім горадзе, нават у далёкіх спальных раёнах:у Новай Баравой, Вясьнянцы, Чыжоўцы, Уруччы, Паўднёвым Захадзе, Аўтазаводзе, Усходзе, Ангарскай, Курасоўшчыне, Сьцяпянцы, Каменнай Горцы, у цэнтры.

У Віцебску, Воршы, Барысаве, Горадні і нават у вёсцы Камянецкага раёну.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка з аўтаматам — кепскі піяр ці грознае папярэджаньне?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пазыцыя робіцца больш жорсткай». Як глядзіць Масква на беларускі палітычны крызіс