Улады пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Свабоды, у Менску прайшоў шматтысячны жаночы гранд-марш. Найважнейшае за 29 жніўня

Акцыя салідарнасьці, гранд-марш, Менск, 29 жніўня

У цэнтры Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. Паводле розных ацэнак, у шэсьці зь бел-чырвона-белымі сьцягамі па праспэкце Незалежнасьці і іншых цэнтральных вуліцах Менску ўзялі ўдзел да 10 тысяч жанчын.

Падчас шэсьця АМАП некалькі разоў перакрываў жанчынам дарогу, некаторыя з кардонаў жанчыны прарывалі. Падчас маршу затрымлівалі нешматлікіх яго ўдзельнікаў-мужчын, некаторых зь іх жанчыны адбівалі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску прайшоў жаночы гранд-марш салідарнасьці. ФОТА, ВІДЭА

Падчас жывой трансьляцыі з жаночага гранд-маршу затрымалі і празь некалькі гадзін адпусьцілі журналістаў Радыё Свабода Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас жывой трансьляцыі жаночага маршу затрымалі журналістаў Радыё Свабода

Улады Беларусі пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Беларускай службы Радыё Свабода. Рашэньнем МЗС Беларусі карэспандэнты Беларускай службы Радыё Свабода Алесь Дашчынскі, Алег Грузьдзіловіч, Уладзімер Грыдзін і Аляксандра Дынько пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС для журналістаў замежных СМІ, якая дазваляе ім працаваць на тэрыторыі Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Улады Беларусі пазбавілі акрэдытацыі чатырох карэспандэнтаў Свабоды, а таксама шэраг іншых журналістаў замежных СМІ. СЬПІС

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Дэйзі Сындэлар выступіла з заявай з нагоды пазбаўленьня журналістаў акрэдытацыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта напад на беларускі народ». Кіраўніца РСЭ/РС пракамэнтавала пазбаўленьне акрэдытацыі журналістаў

Заява амбасады ЗША ў Беларусі ад 29 жніўня 2020 году аб неабходнасьці спыніць перасьлед і затрыманьні журналістаў і блякаваньне доступу ў інтэрнэт у Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША заклікалі ўрад Беларусі праявіць стрыманасьць, спыніць перасьлед журналістаў. Заява амбасады

Сьвятлана Ціханоўская з прычыны адмовы ў акрэдытацыі замежным журналістам назвала рэжым Лукашэнкі «маральным банкрутам».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская назвала рэжым Лукашэнкі «маральным банкрутам»

Студэнты як мінімум 7 унівэрсытэтаў зьбіраюць подпісы пад агульнымі патрабаваньнямі: спыніць гвалт у адносінах да мірных пратэстоўцаў, вызваліць палітзьняволеных, прызнаць вынікі прэзыдэнцкіх выбараў несапраўднымі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы беларускіх студэнтаў патрабуюць правесьці новыя выбары, заклікаюць выходзіць з БРСМ

29 жніўня кіраўніца штабу Віктара Бабарыкі Марыя Калесьнікава выступіла з чарговым відэазваротам да сілавых структураў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава — Караеву: «У вас ёсьць два варыянты: падаць у адстаўку або яўка з прызнаньнем»

Эўразьвяз, ЗША, Вялікая Брытанія і Швайцарыя заклікалі ўлады Беларусі расьсьледаваць злачынствы, учыненыя супраць удзельнікаў акцый пратэсту і іншых мірных грамадзян, і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЭЗ, ЗША, Брытанія і Швайцарыя заклікалі ўлады Беларусі спыніць гвалт і і прыцягнуць вінаватых да адказнасьці

Расея прызнала легітымнасьць вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, заявіў прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін, нагадаўшы, што павіншаваў Аляксандра Лукашэнку зь перамогай.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прызнаў выбары ў Беларусі легітымнымі: «У сьвеце не існуе нічога ідэальнага»

Расейскае ўмяшаньне ў сытуацыю ў Беларусі было б «найгоршым варыянтам з магчымых». Такую думку выказаў у пятніцу прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін прызнаў выбары ў Беларусі легітымнымі: «У сьвеце не існуе нічога ідэальнага»

Міколу Статкевічу працягнулі тэрмін утрыманьня пад вартай яшчэ на два месяцы, паведаміла ў Facebook ​ягоная жонка Марына Адамовіч.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міколу Статкевіча пакінулі за кратамі яшчэ на два месяцы

Сяброў прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Вольгу Кавалькову і Сяргея Дылеўскага перавялі зь менскага ізалятара на Акрэсьціна ў Жодзіна, у турму нумар 8.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяброў Каардынацыйнай рады Кавалькову і Дылеўскага перавялі ў жодзінскую турму

Сяргей Міхалок у відэазвароце сказаў, што музы́кі Brutto не прызнаюць вынікаў выбараў 2020 году і ня лічаць Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Міхалок з гуртом Brutto заклікаў да правядзеньня новых прэзыдэнцкіх выбараў