Крэмль: Пуцін і Лукашэнка сустрэнуцца ў Маскве ў наступныя пару тыдняў

Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка

Дата сустрэчы Ўладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі ў Маскве пакуль узгадняецца, візыт адбудзецца ў наступныя два тыдні, паведаміў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта РФ Дзьмітрый Пяскоў.

«Тэрміны узгадняюцца. Два прэзыдэнта ўчора дамовіліся, што гэта адбудзецца ў найбліжэйшыя тыдні. Адпаведна, на працягу пары тыдняў сустрэча дакладна адбудзецца», — сказаў Пяскоў.​

Дамоўленасьць пра візыт Лукашэнкі ў Маскву для перамоваў з Пуціным была дасягнута падчас іх тэлефоннай размовы 30 жніўня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін затэлефанаваў Лукашэнку ў дзень нараджэньня апошняга

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Заплянаваны візыт Лукашэнкі ў Рыгу «зьняты з парадку дня», — кіраўнік МЗС Латвіі