Падчас студэнцкага пратэсту ў Менску затрымалі выкладчыка БДУ. ВІДЭА

Пратэсты насупраць галоўнага корпусу БДУ, ілюстрацыйнае фота.

Каля галоўнага корпусу Белдзяржунівэрсытэту невядомы ў цывільнай вопратцы і чалавек у вайсковай форме напалі на групу студэнтаў і выкладчыкаў, якія выйшлі на пратэст з нацыянальнай сымболікай.

Большай частцы ўдзельнікаў акцыі ўдалося ўцячы, але, як відаць зь відэа Tut.by, затрымалі выкладчыка БДУ Вадзім Белявец. Куды яго адвезьлі, пакуль невядома.

Раней вялікая група студэнтаў БНТУ і БДУІР была блякаваная амапаўцамі ў раёне плошчы Перамогі, некалькі дзясяткаў затрымалі.

Іншая калёна зь ліку навучэнцаў БДУ, БДЭУ ды іншых установаў спрабуе выйсьці да Міністэрства адукацыі.