Расейскія навукоўцы выказаліся за новыя выбары ў Беларусі

Расейскія навукоўцы выказалі салідарнасьць з пратэстоўцамі ў Беларусі, якія дамагаюцца новых, сумленных выбараў.

«Мы абураныя рашэньнем кіраўніцтва Расеі аб прызнаньні Аляксандра Лукашэнкі абраным прэзыдэнтам Беларусі. Мы патрабуем адмяніць гэтае рашэньне і ўстрымацца ад любога сілавога ўмяшаньня ў справы суседняй краіны», — пішуць навукоўцы ў заяве, апублікаванай на сайце Scientific.ru.

Заява адкрытая для новых падпісантаў. Да гэта часу свае подпісы паставілі пад ёю каля 200 расейскіх навукоўцаў.