Эўрадэпутат Бедрань: Інаўгурацыя Лукашэнкі паказвае яго страх

Эўрадэпутат Робэрт Бедрань

Так лічыць эўрадэпутат ад Польшчы Робэрт Бедрань, старшыня дэлегацыі Эўрапарлямэнту для сувязяў зь Беларусьсю.

«Лідэру, які карыстаецца падтрымкай грамадзтва, ня трэба было б праводзіць інаўгурацыю прэзыдэнта ў сакрэце. Гэта толькі паказвае, як Лукашэнка баіцца», — напісаў Бедрань у Твітэры.

«Каб было ясна: для нас гэтае самаабвешчанае прэзыдэнцтва ня мае значэньня. Мы будзем працягваць падтрымліваць жыхароў Беларусі», — дадаў эўрадэпутат.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Трэба спрасьціць для беларусаў візавыя правілы, а санкцыі супраць рэжыму ўзмацніць», — дэпутат Эўрапарлямэнту