ААН заклікала спыніць баі ў Нагорным Карабаху

Антонію Гутэрыш (António Guterres), архіўнае фота

Генэральны сакратар Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў Антонію Гутэрыш заклікаў бакі канфлікту ў Нагорным Карабаху «неадкладна прыпыніць баявыя дзеяньні» і пачаць перамовы.

Пра гэта паведаміў у нядзелю ягоны прадстаўнік.

Наступ азэрбайджанскіх войскаў у Нагорным Карабаху пачаўся раніцай у нядзелю. Азэрбайджанскае камандаваньне назвала адкрыцьцё агню «контранаступам» у адказ на абстрэлы з боку армянскіх сілаў.

Лідэр Армэніі Нікол Пашыньян абвінаваціў Азэрбайджан у пачатку вайну супраць армянскага народу і заявіў, што Армэнія ёсьць гарантам бясьпекі Нагорнага Карабаху.

Да неадкладнага спыненьня агню заклікалі таксама Эўразьвяз і NATO.

Канфлікт паміж Армэніяй і Азэрбайджанам праз Нагорных Карабах пачаўся ў 1988 годзе. У 1994 годзе быў усталяваны рэжым прыпыненьня агню.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пашыньян не выключае прызнаньня Армэніяй незалежнасьці Нагорнага Карабаху. Азэрбайджан уводзіць ваеннае становішча