Па гуманітарных прычынах у Літву дазволена прыбыць 326 беларусам

Літоўска-беларуская мяжа

81 асоба ўжо прыехала на тэрыторыю Літвы. Яшчэ 26 чалавек папрасілі прытулку. Гэтую інфармацыю ў панядзелак прадаставіла BNS Міністэрства ўнутраных справаў.

Урад Літвы прыняў выключэньне для парадку прыбыцьця ў краіну грамадзян Беларусі па асаблівых гуманітарных прычынах у сярэдзіне жніўня, калі ўлады ў Беларусі пачалі жорстка падаўляць мірныя акцыі пратэсту.

Беларусы, якія імкнуцца прыбыць у Літву па гуманітарных прычынах, павінны зьвяртацца ў амбасаду Літвы ў Беларусі па пытаньні выдачы шэнгенскіх віз і прадаставіць інфармацыю, якая пацьвярджае гуманітарныя прычыны, нагадвае BNS.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія агучылі пашыраныя сьпісы пэрсанальных санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў