У сьвеце зафіксавалі рэкордную колькасьць новых выпадкаў COVID-19 за дзень

Ілюстрацыйнае фота

Усясьветная арганізацыя здароўя паведаміла, што за апошнія 24 гадзіны ў сьвеце заразіліся каранавірусам 338 779 чалавек. Гэта рэкордная колькасьць за ўвесь час эпідэміі COVID-19, піша Reuters.

Папярэдні рэкорд быў тыдзень таму — 2 кастрычніка захварэлі больш за 330 тысяч чалавек.

За содні ад каранавірусу памерлі 5514 чалавек. Рэкордная колькасьць сьмерцяў была 17 красавіка — 12 393.

У Эўропе выявілі амаль 97 тысяч новых выпадкаў каранавірусу.

У Беларусі ўчора паведамілі пра 477 новых хворых на COVID-19, 6 чалавек памерлі. Напярэдадні было 415 выпадкаў, а два дні таму — 394.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «COVID ні з чым ня зблытаеш». Як пачалася другая хваля
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму міліцыя патрабуе здымаць маскі ў разгар пандэміі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як з удзелам дачкі Пуціна стваралі вакцыну супраць COVID-19, якую пачалі выкарыстоўваць у Беларусі