Чэмпіянат Эўропы па фэхтаваньні ў Менску адмянілі з прычыны каранавірусу

Ілюстрацыйнае фота

Чэмпіянат Эўропы па фэхтаваньні 2020 годe, які плянавалі правесьці ў Менску, адменены ў сувязі з эпідэміялягічным становішчам. Пра гэта ТАСС паведаміў прэзыдэнт Эўрапейскай канфэдэрацыі фэхтаваньня (EFC), прэзыдэнт Алімпійскага камітэту Расеі Станіслаў Пазьнякоў.

Раней чэмпіянат Эўропы, які меўся прайсьці ў Менску з 16 па 21 чэрвеня, перанесьлі на нявызначаны тэрмін.

Турнір 2021 году пройдзе ў чэрвені ў баўгарскім Плоўдзіве.

Паводле дадзеных Мінздароўя Беларусі на 10 кастрычніка, упершыню за чатыры месяцы ў краіне зарэгістравалі звыш 500 выпадкаў COVID-19 за суткі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню за чатыры месяцы ў Беларусі зарэгістравалі звыш 500 выпадкаў COVID-19 за суткі

Міністэрства аховы здароўя зь вясны не публікуе статыстыку тых, хто захварэў па абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, якія знаходзяцца на апаратах штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Больш за пяць месяцаў міністэрства не праводзіць прэсавых мерапрыемстваў на гэтую тэму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «COVID ні з чым ня зблытаеш». Як пачалася другая хваля