Ціханоўская: калі ня вызваляць палітвязьняў — значыць, нас спрабуюць падмануць

Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская заявіла, што «рэжым зразумеў: зь беларусамі трэба размаўляць», таму Лукашэнка і правёў учора сустрэчу са зьняволенымі ў СІЗА КДБ. Але яна лічыць, што гэта імітацыя дыялёгу, якой хочуць «забіць пратэст».

«Мы ўсе працуем разам, каб спыніць гвалтоўныя затрыманьні, выпусьціць палітвязьняў і прызначыць час і месца перамоваў, — напісала Ціханоўская. — Калі гэтыя патрабаваньні ня будуць выкананыя — значыць, нас спрабуюць падмануць.

І мы не паддамося на правакацыі. Мы будзем працягваць мірна і настойліва выходзіць на маршы і патрабаваць свайго: новых свабодных і празрыстых выбараў»

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Максім Кац пра прыезд Лукашэнкі ў СІЗА: «Гэта прызнаньне, што сілавы рэсурс вычарпаў сябе»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: «Весьці дыялёг па Канстытуцыі ў турме КДБ — прызнаньне ўласнай слабасьці»