На выбарах у Літве перамаглі апазыцыйныя кансэрватары

Ілюстрацыйнае фота

У першым туры выбараў у Сэйм Літвы перамагла апазыцыйная партыя Саюз Айчыны-Літоўскія хрысьціянскія дэмакраты (кансэрватары).

Па папярэдніх дадзеных Галоўнай выбарчай камісіі, за кансэрватараў прагаласавала 24,8% выбарнікаў і яны атрымаюць 23 мандаты ў парлямэнце. Да канчатковых вынікаў не хапае зьвестак па галасах з аднаго ўчастка.

Кіроўны зараз Саюз «сялян» і «зялёных» атрымаў 17,5% галасоў і 16 мандатаў, Партыя працы — 9,47% і дзевяць мандатаў, Літоўская сацыял-дэмакратычная партыя — 9,26% і восем мандатаў.

У выбарах прымалі ўдзел 47,2% выбарнікаў, што на тры адсоткі менш, чым на папярэдніх выбарах. На яўку маглі паўплываць зьвязаныя з пандэміяй асаблівыя ўмовы, у якіх праходзілі парлямэнцкія выбары.

У літоўскім Сэйме 141 дэпутацкі мандат. Першы тур выбараў вызначае, каму дастануцца 70 дэпутацкіх месцаў па партыйных сьпісах. Другі тур па аднамандатных акругах пройдзе 25 кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ганаровы консул Беларусі ў Клайпедзе пазбавіўся пасады пасьля выступу супраць гвалту