Палітычнае рашэньне 12 кастрычніка прынялі міністры замежных справаў Эўразьвязу на пасяджэньні Рады Эўразьвязу.
Пра гэта паведаміла агенцтва AFP, спасылаючыся на дыпляматычныя крыніцы.
#BREAKING EU ministers agree to sanction Lukashenko: diplomatic sources pic.twitter.com/FpEJNhP5xk
— AFP news agency (@AFP) October 12, 2020
Брусэльскі карэспандэнт Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк паведамляе, што да папярэдняга санкцыйнага сьпісу Эўразьвязу могуць дадаць нават 40 новых прозьвішчаў чыноўнікаў, адказных за рэпрэсіі і парушэньні правоў чалавека ў Беларусі. Рыхтаваць новы сьпіс цяпер будуць рабочыя групы Эўразьвязу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 40 беларускіх чыноўнікаў, якія трапілі пад санкцыі Эўразьвязу. СЬПІСДагэтуль ЭЗ не ўключаў Аляксандра Лукашэнку ў санкцыйны сьпіс. У Брусэлі тлумачылі гэта тым, што пэрсанальныя санкцыі супраць Лукашэнкі могуць ускладніць дыпляматычнае ўрэгуляваньне канфлікту ў Беларусі.